Леанід Яўсеевіч Дзягілеў
Леанід Яўсеевіч Дзягілеў | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | руск.: Леонид Евсеевич Дягилев |
Дата нараджэння | 10 верасня 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 ліпеня 2024 (83 гады) |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Валянцін Дзежыц |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леанід Яўсеевіч Дзягілеў (10 верасня 1940, Сасноўка, Віцебская вобласць — 1 ліпеня 2024) — беларускі мастак-графік, педагог Вышэйшай школы, мастацтвазнаўца, экспадызайнер. Аўтар артыкулаў па праблемах сінтэзу мастацтваў у архітэктуры, метадычных прац па мастацкай адукацыі.
Член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага Саюза дызайнераў i Міжнароднай асацыяцыі дызайнераў, Беларускага Саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры. Жыў і працаваў ў Мінску.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1958 годзе скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педагагічнае вучылішча, дзе яго настаўнікам быў вядомы беларускі мастак Валянцін Дзежыц. Займаўся праектаваннем інтэр’ераў, афармленнем Мемарыяльнага музея Міная Шмырова, Дома культуры ў Расонах.
Пасля службы ў Савецкай Арміі паступіў вучыцца ў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай, дзе паглыбіў веды па інтэр’еры і абсталяванні ў настаўніка Васіля Пятрова. У 1982 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Гісторыя мастацтваў», якая і стала яго асноўнай спецыялізацыяй. З 1984 года выкладаў у Беларускам дзяржаўнам тэатральна-мастацкам інстытуце — быў прарэктарам па навуковай працы, прафесарам кафедры, дацэнтам.
Узначальваў кафедру дызайна ў Інстытуце сучасных ведаў імя А. М. Шырокава, дзе навучаюцца студэнты па двух кірунках: дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя і дызайн віртуальнага асяроддзя. Вучнямі Леаніда Дзягілева з’яўляюцца многія вядучыя мастакі і дызайнеры Беларусі.
Намаганнямі Леаніда Дзягілева у Беларусі была пашырана сетка сярэдніх мастацкіх вучэбных устаноў у кожнай галіне, створана Мінская гімназія-каледж мастацтваў на базе сярэдняй школы з мастацкім ухілам. Працуючы дырэктарам Дырэкцыі мастацкіх выставак Міністэрства культуры Беларусі, арганізаваў звыш сотні перасоўных выставак беларускіх мастакоў. На аснове фондаў жывапісных, скульптурных, графічных работ і твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва быў створаны Музей сучаснага выяўленчага мастацтва.
Памёр 1 ліпеня 2024 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у графіцы, у тэхніцы акварэлі. У 1985 годзе для рэспубліканскай выстаўкі, прысвечанай спорту напісаў партрэт «Чэмпіён Мікалай Грабнёў». Па выніках падарожжаў з’явіўся цыкл «Па Цюмені», дзе адлюстраваны жыццё і быт жыхароў Заходняй Сібіры. Напісаныя мастаком партрэты хантаў, якія адпачываюць у юртах, прывабліваюць сваёй арыгінальнасцю, непаўторнасцю выканання, рытмічнай пабудовай і фарбамі.
Дукаваныя працы
[правіць | правіць зыходнік]Падручнік «Проектирование интерьеров индивидуального жилого дома : учебное пособие для вузов» / Л. Е. Дягилев, В. Ф. Очайкин. — Минск : Современные знания, 2008. — 107 с. — ISBN 978-985-6885-10-8.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Леанід Дзягілеў 22.10.2014 на адкрыцці Рэспубліканскай мастацкай выстаўкі «Разумны метал». Галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі
-
Леанід Дзягілеў і Ларыса Фінкельштэйн 17.12.2014 на вернісажы выстаўкі «Каляровыя аповяды», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
-
Адкрыццё выстаўкі секцыі жывапісу Саюза мастакоў Беларусі «Лабірынт 2», Палац мастацтва, Мінск, 14.04.2015
-
Адкрыццё выстаўкі мастакоў тэатра і кіно «Маштаб 1:25», Палац мастацтва, Мінск, 14.04.2015
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ГУ Витебская областная библиотека имени В. И. Ленина. ПРЫДЗВІНСКІ КРАЙ > ВІЦЕБСКІ РАЁН > ВЯДОМЫЯ УРАДЖЭНЦЫ КРАЮ > МАСТАКІ (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2017. Праверана 13 снежня 2017.
- «Літаратура і мастацтва». «Дынастыя Дзягілевых» . Праверана 13 снежня 2017.(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 10 верасня
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
- Памерлі 1 ліпеня
- Памерлі ў 2024 годзе
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выкладчыкі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава
- Выпускнікі Віцебскага мастацка-графічнага педагагічнага вучылішча
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэміі
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Члены Беларускага саюза дызайнераў
- Члены Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Мастакі СССР
- Мастацтвазнаўцы Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Мастацтвазнаўцы СССР